Навігацыя:

<
.: Галоўная
+ Галоўная
+ Форум
+ Гасьцёўня

.: Толкін
+ Біяграфія
+ Храналёгія жыцьця
+ Фотаздымкі

.: Сярэдзінныя Землі
+ Краіны
+ Расы
+ Валар
+ Майар
+ Мапа

.: Пераклад
+ Проза
+ Вершы
+ Лiсты

.: Дасьледваньні
+ Менескон 2004
+ Яшчэ даклады
>





Галасаваньне:


Далучайся да нашай icq групы

http://rpg.by/ <
>
 
 
 

<Друэдайн (сіндарын Dru+adan мн. л.- edain "Дзікія людзі") народ лясоў у адгор'ях Белых Гор ( у Першую Эпоху частка гэтага народу перасялілася ў лясы Брэфіля). Па людскіх мерках не вельмі прыгожыя: прысадзістыя, не вышэй за чатыры фута, з караткаватымі нагамі, але плячыстыя. Іх твары былі шырокія, з пляскатым носам, густымі бровамі і глыбока пасаджанымі вачамі -- такімі чорнымі, што было цяжка разгледзець, дзе пачыналіся зрэнкі. Кусцістыя бровы складалі адзіную расліннасць на іх тварах. Толькі зрэдку трапляліся мужчыны з тоненькім жмутам валос пасярэдзіне падбародка (чым вельмі ганарыліся). Іх надзвычай багаты раскацісты смех заўседы быў нечаканасцю для іншых народаў, бо Друэдайн мелі глыбокі, глухі і гартанны голас. Яны любілі смяяцца за працай, як Чалавек мае звычку спяваць. І ў той жа час яны маглі быць бязлітаснымі ворагамі. Іх гнеў не суціхаў доўга, і адзінай яго прыкметай быў чырвоны агеньчык ў вачах, бо біліся яны моўчкі і не радаваліся перамозе, нават над Оркамі -- адзінымі істотамі, да якіх Друэдайн ставіліся з няўмольнай варожасцю. Толькі супраць Оркаў яны ўжывалі свае смертаносныя атручаныя стрэлы.

Друэдайн, як і іншыя Атані, не ведалі пісьменнасці да таго, як сустрэлі Эльфаў, яле і пасля яны ніколі не карысталіся эльфійскімі рунамі. Аднак яны мелі пэўны набор знакаў (большай часткай простых), для адзначэння шляхоў і папярэджання аб небяспецы.

Былі непараўнальнымі разьбярамі па дрэву і каменню. Часам іх творы былі дзіўныя і фантастысныя, ці нават страшэнныя. Друэдайн ставілі на межах свайго краю фігуры Оркаў, якія нібыта ўцякалі са страшэнна напалоханымі тварамі.

Сярод іншых асаблівасцей гэтага дзіўнага народа нельга не адзначыць здольнасць доўгі (часам некалькі дзен) час сядзець нерухома з заплюшчанымі вачыма, скрыжаваўшы ногі і паклаўшы рукі на калені. Кажуць, што Друэдайн рабілі так у часы гора ці страты, альбо абдумваючы свае планы.

Друэдайн былі вядомыя як выдатныя вартавыя: ворагі адчувалі іх нябачную прысутнасць і адступалі. Калі ж захопнікі працягвалі набліжацца, вартавыя давалі сігнал: пранізлівы свіст, які зблізку балюча рэзаў вушы. Часам казалі, што гэты народ меў незвычайныя, нават магічныя здольнасці.

Друэдайн вельмі добра разбіраліся ў раслінах, мелі вялікі дослед у вырабленні раслінных фарбаў і лекаў. На жаль, гэтыя веды сярод іншых народаў цікавілі хіба што Эльфаў, але Друэдайн не быў дадзены доўгі век - яны жылі не больш за Людзей, таму іх шляхі рэдка перасякаліся са шляхамі Бессмяротных.

Isilwen

>



  Назад | Уверх |Наперад  



Rating All.BY