Навігацыя:

<
.: Галоўная
+ Галоўная
+ Форум
+ Гасьцёўня

.: Толкін
+ Біяграфія
+ Храналёгія жыцьця
+ Фотаздымкі

.: Сярэдзінныя Землі
+ Краіны
+ Расы
+ Валар
+ Майар
+ Мапа

.: Пераклад
+ Проза
+ Вершы
+ Лiсты

.: Дасьледваньні
+ Менескон 2004
+ Яшчэ даклады
>





Галасаваньне:


Далучайся да нашай icq групы

http://rpg.by/ <
>
 
 
 

<Эльфы - старэйшыя дзеці Ілуватара. Іх называюць яшчэ Першанароджанымі, і Чароўным Народам, а самі яны завуць сябе квэндзі - "тыя, хто размаўляе", бо спачатку эльфы ня ведалі іншых ад сябе істотаў, якія б валодалі дарам мовы. Орамэ Паляўнічы, калі першы раз сустрэў эльфаў, назваў іх зорным народам, на эльфскай мове эльдар, але пасьля так пераважна звалі толькі тых паміж імі, хто пайшоў за Орамэ на Захад.

Эльфы ўпершыню прачнуліся ў Сярэдзінных Землях ля возера Куйвіэнэн да пачатку Першай Эпохі. Згодна тэксту "Квэндзі ды Эльдар" у HoME11, першых эльфаў было 144 ды падзяляліся яны на тры кланы, якія зваліся міньяр (гэта значыць "першыя"), тат'яр ("другія") ды нэльяр ("трэція").

Празь некаторы час, як вядома з "Сільмарыліана", эльфаў знайшоў Орамэ Паляўнічы ды расказаў пра тое астатнім Валар, і яны вырашылі запрасіць эльфаў да сябе у Аман, каб ахоўваць іх ад зла ды клапаціцца пра іх. Некаторыя з эльфаў адмовіліся ісці за Орамэ. Іх называюць aвары, Непажадаўшыя. Астатнія ж рушылі на захад у трох атрадах. Тэкст "Квэндзі ды Эльдар" дадае, што на атрады эльфы падзяліліся па кланах і што аніводны з міньяр не застаўся між авары.

Першы атрад - чароўныя эльфы, ваньяр. Іх кароль - Інґвэ. Яны дасягнулі Аману ды засталіся там.

Другі атрад - мудрыя эльфы, нолдар. Каралём іх быў Фінвэ, а калі ён загінуў, ягоныя старэйшыя сыны, Фэанар ды Фiнґалфін, павялі частку нолдар назад у Сярэдзінныя Землі на вайну з Моргатам, а каралём нолдар у Амане зрабіўся Фiнарфін, малодшы з сыноў Фінвэ.

Трэці атрад, самы шматлікі з трох, - тэлеры. Іх каралямі былі Эльвэ ды Ольвэ. Некаторыя тэлеры не дайшлі да Аману ды засталіся ў Сярэдзінных Землях. Гэта сіндар (імі правіў кароль Эльвэ ) ды нандар (імі правіў Ленвэ).

Размаўляюць эльфы на розных мовах, якія ўсе паходзяць ад праэльфскай. Найбольш вядомыя паміж эльфскімі мовамі квэнья ды сіндарын.

З выгляду эльфы падобныя да людзей, але прыгажэйшыя. Акрамя таго, тэкст "Этымалёгіі" ў HoME5 кажа, што вушы ў эльфаў завостраныя.

Згодна тэксту "Законы ды звычаі Эльдар" у HoME10, эльфы нараджаюцца вельмі падобнымі да чалавечых немаўляткаў, аднак жа падрастаюць вельмі павольна, да пяцідзесяці гадоў. З таго ж тэксту можна даведацца пра тое, як заключаецца шлюб паміж эльфамі, ды шмат пра што яшчэ.

Акрамя таго эльфы добра валодаюць "асaнвэ" - здольнасьцю адкрываць адзін адному свае думкі без словаў. Пра тое падрабязна расказваецца ў тэксьце "Асанвэ-кэнта".

Эльфы створаны несьмяротнымі, аднак жа іх можна забіць. Калі эльф загіне, то ягонай душы належыць ісьці ў залі Мандаса. Адтуль яна з часам можа выйсьці, атрымаўшы зноў жыцьцё, калі Валар не забароняць гэтага за вялікія правіны, як было з Фэанарам ды ягонымі сынамі, альбо калі эльф сам ня вырашыць заставацца ў залях памёрлых, як кароль Фінвэ. Пра тое, чаму Фінвэ абраў такі лёс, можна даведацца з тэксту "Статут Фінвэ ды Мірыэль" у HoME10.

Эльфы належаць Ардзе целам ды душою, а ня толькі целам, як людзі. Таму невядома, што будзе з эльфамі напрыканцы Сусьвету, аднак жа ёсьць у іх надзея на выратаваньне, пра якую распавядаецца ў тэксьце "Размова Фінрада ды Андрэт" у HoME10.

Ільнур

>



  Назад | Уверх |Наперад  



Rating All.BY