<
Заходнія землі зноу сонцам сагрэты, Там кветкі, магчыма, цвітуць. Там птушкі шчабечуць, Пад звонкую песню Вясновыя воды бягуць. А можа, там ночка, і месячык ззяе, Ціхенечка дрэуцы трымцяць. А у небе празрыстым і казачна-чыстым Эльфійскія зоркі мігцяць. А я у крае цемры, і смерць ужо чакае, Я мэту не здзейсніу сваю. Але нават у гэту часіну адчаю Надзею сваю не згублю. Няхай у свеце цемна, але па-над хмарай Агністае сонца гарыць. І слова “бывай” не скажу я нікому Пакуль будуць зоркі свяціць.
Isilwen> <> |