<
Сіжу ля коміна у цішы І думаю аб тым, Як кветкі ля ракі цвілі У час летні, малады. Ці як пад лісця ціхі шопат У паветры чысценькім, бы шкло, Плыло нячутна павуцінне І сонца срэбны свет ліло. Сіжу ля коміна у цішы І думка не дае спакою – Што у свеце будзе, калі раптам Зіма не зменіцца вясною? Нялегка гэта мне уявіць, Бо кожнаю парою Па-рознаму спявае лес Лістотаю зяленай. Сіжу ля коміна у цішы І бачу ля сябе Людзей, што у свеце будуць жыць Ужо пасля мяне. Але і у роздума гадзіны Я мару аб адным – каб зноу Пачуць ля ганка смех ціхенькі -- Сябры вяртаюцца дамоу.
Isilwen.> <> |