Навігацыя:

<
.: Галоўная
+ Галоўная
+ Форум
+ Гасьцёўня

.: Толкін
+ Біяграфія
+ Храналёгія жыцьця
+ Фотаздымкі

.: Сярэдзінныя Землі
+ Краіны
+ Расы
+ Валар
+ Майар
+ Мапа

.: Пераклад
+ Проза
+ Вершы
+ Лiсты

.: Дасьледваньні
+ Менескон 2004
+ Яшчэ даклады
>





Галасаваньне:


Далучайся да нашай icq групы

http://rpg.by/ <
>
 
 
<

“ The world was young, the mountains green…”

>
<
 

<

Калі яшчэ быў юны свет,
І Месяц чысты, нібы снег,
Калі яшчэ не прагучаў ніводны гук, ніводны спеў,
Ужо тады ля схілаў гор
Прачнуўся Д’юрын, першы гном.
Ен шмат гадоў адзін блукаў
І назвы новыя даваў,
Пакуль аднойчы, нібы сон,
Люстэрнае не ўбачыў ен,
І ў ім карону светлых зор,
Ды пікі найвысокіх гор.
У той час яшчэ не страціў свет
Ні кроплі хараства.
Жылі тут эльфаў каралі – такіх цяпер няма,
Бо яны шмат гадоў таму
Знайшлі за Мора шлях,
І не чуваць іх спеваў больш
Пад зорамі ў лясах.
Але ў Д’юрына часы Маргот не зваяваў
Эльфійскі горад Наргафронд,
Ды Гандалін стаяў.
А Д’юрын сеў на трон высокі
У падгорным каралеўстве
Там пазалотай ззяла столь,
Падлога – срэбным блескам.
Святло і Месяца, і Сонца
Лілося з дзіўных ліхтароў,
Ні хмары іх, ні цемра ночы
Не зацямнялі шмат вякоў.
Там малаток біў па кавадлу,
Каваўся меч, блішчаў эфес,
Разьбяр і муляр працавалі,
Каменне абрабляў разец.
Берыл, апал і дыямент
Упляталіся ў метал,
Які ніколі не цьмянеў,
Лускою срэбнай ззяў.
І невядома была стома
Народу Д’юрына ў той час.
Да брамы трубы зазывалі,
І арфы музыка лілась.
А зараз шэрым стаў наш свет,
І пасівелі горы,
Агеньчык у кузні згас зусім,
Труба і арфа змоўклі.
І больш не бачна ліхтароў, ні сонейка, ні зорак,
Адна толькі цемра пануе над усім
У былых каралеўскіх пакоях.
Але і дагэтуль на возера хвалях
Блішчыць карона зор
І быццам чакае, што Д’юрын прачнецца
І каралем стане ў Морыі зноў.


Isilwen.>

<>


  Назад | Уверх |Наперад  



Rating All.BY