Навігацыя:

<
.: Галоўная
+ Галоўная
+ Форум
+ Гасьцёўня

.: Толкін
+ Біяграфія
+ Храналёгія жыцьця
+ Фотаздымкі

.: Сярэдзінныя Землі
+ Краіны
+ Расы
+ Валар
+ Майар
+ Мапа

.: Пераклад
+ Проза
+ Вершы
+ Лiсты

.: Дасьледваньні
+ Менескон 2004
+ Яшчэ даклады
>





Галасаваньне:


Далучайся да нашай icq групы

http://rpg.by/ <
>
 
 
<

"Through Rohan over the fen and field..."

>
<
 

<Над Роханам, цераз балоты і стэп, над хвалямі доўгай травы
Вецер Заходні гуляе прывольна, абходзіць фартэцы муры.
З якімі навінамі, Вецер Вандроўны, ты з захаду сення ляціш?
Ці бачыў у вандроўі сваім Бараміра? Адказвай, чаго ж ты маўчыш!?
Я бачыў, як ен перайшоў праз сем рэчак, сем шэрых патокаў буйных.
Я бачыў, як ен спяшаўся на поўнач, пакуль у пустэчы не знік.
А потым дарэмна я ў далеч углядаўся -- я больш яго бачыць не мог.
Ты лепш у Паўночнага Ветра спытайся, ці чуў Бараміра ен рог?
О, Барамір! Са сцен высокіх я марна на захад глядзеў,
Бо ты не вярнуўся з абсягаў бязмежных, у пустэчы згубіўся мой спеў.

Ад берага Мора, пяска і камення, Вецер Паўдневы ляціць.
У ім хваль гучыць плескат і чаек стагнанне, ен з лямантам у браму стучыць.
Якія навіны, Уздыхаючы Вецер, нясеш ад марскіх берагоў?
Ці бачыў на поўдні ты Бараміра? Яго я чакаю даўно.
У мяне не пытай, дзе вандруе ен зараз -- касцей незлічона ляжыць
На беразе чорным и беразе белым, а неба ад гнева дрыжыць.
І шмат хто плыве па Вялікай Рацэ, каб бераг марскі адшукаць
У Паўночнага Ветра пытай пра іх лес -- ен зможа адказ табе даць.
О Барамір! На Паўночным узбярэжжы адных толькі чаек відаць
Ад хваль белапенных бязмежнага Мора цябе безнадзейна чакаць.

Па-над Каралеўскаю Брамай, дзе паток з вадаспадаў ляціць
Вецер Паўночны да Вежы нясецца і ў рог ганарліва трубіць.
Якія навіны, о Вецер Магутны? Аб чым будзеш сення спяваць?
Ці бачыў на поўначы ты Бараміра? Яго я хацеў адшукаць.
Ля гары Амон-Хэн я чуў яго покліч -- ен адзін з цэлым войскам змагаўся.
Яго шчыт амаль у трэскі оркі пасеклі, яго меч аб шаломы зламаўся.
Яго велічны позірк і твар ганарлівы навекі пакінулі свет
І Рэраса спады, што золатам ззяюць, шумелі і плакалі ўслед.
О Барамір! Людзі Вежы Заходняй будуць вечна на поўнач глядзець
Туды, дзе бясконцым спевам тужлівым будзе Рэрас магутны шумець!
>

<>


  Назад | Уверх |Наперад  



Rating All.BY