Навігацыя:

<
.: Галоўная
+ Галоўная
+ Форум
+ Гасьцёўня

.: Толкін
+ Біяграфія
+ Храналёгія жыцьця
+ Фотаздымкі

.: Сярэдзінныя Землі
+ Краіны
+ Расы
+ Валар
+ Майар
+ Мапа

.: Пераклад
+ Проза
+ Вершы
+ Лiсты

.: Дасьледваньні
+ Менескон 2004
+ Яшчэ даклады
>





Галасаваньне:


Далучайся да нашай icq групы

http://rpg.by/ <
>
 
 
<

"We heard of the horns in the hills ringing"

>
<
 

<

Мы чулі: рагі між пагоркаў звінелі,
Мячы заблішчалі ў паўдневым краі,
І коні да гораду з камня скакалі
Як ранішні вецер. Вайна пачалася.
Там Тэадэн згінуў, нашчадак Тэнгела,
Ен больш не ўбачыць свой край паўночны.
У палац залаты сярод ніў зяленых
Не вернецца конунг магутнага войска.
Гутлаф, Дзеавайн, Хардзін і Дунхер
Эрэфар, Эрубранд ды Грымбальд Моцны
Біліся мужна і згінулі ў краі далекім
Побач палі сябры і саюзнікі - воі-гандорцы.
У курганах пад Мундбургам спяць яны сном бясконцым.
І ні Хірлуін Прыгожы да пагоркаў прыморскіх
Ні Фарланг Стары да Арнаха, далін і палеткаў
З перамогай не прыйдуць; не сыграюць святочны пір
Дзеруфін з Дуілінам у Мартхондзе ля сажалак чорных.
Смерць на світанні і смерць на заходзе сонца
Да сябе забірала маршалкаў і вояў простых
Вось ужо колькі гадоў яны спяць пад дзеранам тоўстым
Ля Вялікай Ракі, ля славутай ракі гандорскай.
Яна хвалі няспешна нясе нібы шэрыя слезы
А ў той памятны дзень яна чырванню ззяла, бы сонца.
І крываваю пенай блішчала вада на заходзе,
Як агні маякоў на высокіх вяршынях гор -
Чырванню ззяла раса ў той вечар на Рамас Экор.


Isilwen>

<>


  Назад | Уверх |Наперад  



Rating All.BY