Навігацыя:

<
.: Галоўная
+ Галоўная
+ Форум
+ Гасьцёўня

.: Толкін
+ Біяграфія
+ Храналёгія жыцьця
+ Фотаздымкі

.: Сярэдзінныя Землі
+ Краіны
+ Расы
+ Валар
+ Майар
+ Мапа

.: Пераклад
+ Проза
+ Вершы
+ Лiсты

.: Дасьледваньні
+ Менескон 2004
+ Яшчэ даклады
>





Галасаваньне:


Далучайся да нашай icq групы

http://rpg.by/ <
>
 
 
<

“The leaves were long, the grass was green…“

>
<
 

<Калі зелянела лісце ў лясах,
Багула кветкі цвілі,
Калі ў расе на траве высокай
Зорак трымцелі агні,
Пад гукі жалейкі ў лесе паўночным
Цінувіэль танцавала,
Зорнае ззянне было ў валасах яе
І на адзенні блішчала.

У той час з халодных пікаў гор
Да хваль ракі зачараванай
Берэн спусціўся пад шаты лясоў,
Поўны самоты і жалю.
І раптам між дрэваў у здзіўленні ўбачыў
Кветак златыя пялесткі,
Што на сукенцы ззялі яе
І ў валасах, нібы сонца.

І вось адразу, нібы чараўніцтва,
Яго пакінула стома,
Ен больш не блукаў, ен спяшаўся наперад,
За срэбным месяца промнем.
Яна ж, не спыняючы танец імклівы,
У імгненне знікла між дрэў.
Дарэмна чакаў ен, што ў лесе маўклівым
Пачуе зноў яе спеў.

І не аднойчы ен чуў яе крокі,
Жалейкі ціхае гранне,
Што быццам лілося з падземных пакояў,
А потым знікала ў тумане.
Багул адцвітаў,
Адыходзіла лета,
З шэпатам падала лісце з бяроз,
Уздыхалі галіны, бо ў срэбныя ніці
Іх ўжо закуваў зімовы мароз.

Яе заўседы ен шукаў у блуканні доўгім,
Златое лісце яму сцежкі ўсцілала,
А месяца святло ў марозным небе
Яму шлях срэбным ззяннем асвятляла.
І бачыў ен, як ноччу на вяршыні
Яна дзівосны танец танцавала,
Бліскалі зоркі на яе сукенцы,
Яна сама, нібыта месяц, ззяла.

Яна вярнулася, калі зіма мінула
Яе спеў звонкі абудзіў вясну.
Ен жаўруком узнімаўся пад аблокі
І падаў долу кроплямі дажджу.
Дзе яна крочыла, там кветкі красавалі,
Іх водар перамог зімовы сум,
І марыў Берэн зноў сустрэцца з ею,
Спяваць і танцаваць пад лісця шум.

Яна ж ізноў уцекчы спрабавала,
Але пачула кліч: “Цінувіэль!”
То яе Берэн зваў па імені эльфійскім,
Ей услед спяшаўся ен, нібыта цень.
Яна спынілася, бо раптам зразумела,
Што ім сустрэцца лес наканаваў,
Яна зрабіла крок яму насустрач,
І яе рукі ен ў сваіх трымаў.

Ім лесам быў прадказан доўгі шлях
Праз леса гушчары, у якіх няма світання,
Праз холад гор і змрочны цемры край,
Праз залы чорныя з бязлітаснага камню.
Але і хваль бязмежныя абсягі
Не здолелі каханых раздзяліць,
Іх час мінуў, яле імены засталіся,
І вечна ў паданнях будуць жыць.

Isilwen.

>

<>


  Назад | Уверх |Наперад  



Rating All.BY